ТЫДЗЕНЬ “З КУПАЛАМ У СЭРЦЫ” песня “Спадчына“

ТЫДЗЕНЬ “З КУПАЛАМ У СЭРЦЫ” Факт сёмы Паэт ніколі не быў у Амерыцы, не прысвячаў ёй твораў, але помнік заслужыў. Бронзавы бюст Янку Купалу стаіць у штаце Нью-Ёрк, усяго ў паўгадзіне язды ад Манхэтэна, у Ароў-парку. Дзякуючы намаганням беларускай дыяспары ў ЗША ў 1973 г. паставілі адразу чатыры помнікі-бюсты – як сімвалічны жэст яднання чатырох народаў. Акрамя Янкі Купалы тут увекавечаны класік украінскай літаратуры Тарас Шаўчэнка, рускай – Аляксандр Пушкін. Чацвёрты ў бронзавай кампаніі – амерыканскі паэт Уолт Уітмэн. Ароў-парк – гэта культурны славянскі цэнтр, які ўладкоўвалі выхадцы з Беларусі, Украіны, Расіі, што прыехалі сюды ў 20–30-я гг. ХХ ст. і называлі сябе “прагрэсіўнай эміграцыяй”. Зараз гэта зона адпачынку для жыхароў Нью-Ёрка. Нашчадкі эмігрантаў амаль не гавораць па-беларуску, але абавязкова збіраюцца ў Ароў-парку ў памятныя дні – захоўваюць традыцыі нацыянальнай культуры. А ў паркавай бібліятэцы захавалася некалькі тамоў Купалы. Праўда, толькі на англійскай мове. Арыгінальных выдан
Back to Top