Ведай СВАЕ ЛАЯНКІ — Як лаяліся на Беларусі | Вучым мову – Ладны пераклад
І зноў вучымся думаць па-беларуску. Прыспеў час пагаварыць нам пра… лаянкі! Нашы, родныя. Без усялякай там забароненай лексікі – без матаў, карацей, якіх у нас і не было раней. А як лаяліся на Беларусі – любата! Родную мову і гісторыю вучыць можна па тых пякучых слоўцах. Таму ведай свае лаянкі.
► Вось, напрыклад, такая лаянка:
“Плёткамі напхалася, бы жаба мулу”.
“Мул” – гэта глей. Ну, “ил”- па-руску. А “плёткі” – “сплетни”. Калі хто не ведае…
► Яшчэ цікавыя слоўцы з іншай беларускай лаянкі:
“Жэўжык ты аслібелы!”
Жэўжык – адзін з персанажаў беларускай міфалогіі. Добры ахоўнік рэк і азёраў. А што такое “аслібелы”? Задачка…
Але адзін мовазнавец падказаў - дзякуй яму.
Па першай версіі - слова магло ўтварыцца ад дзеяслова “слібіць”. Так кажуць у некаторых беларускіх вёсках, калі сонца нібы асляпляе. А другі варыянт: ільсніцца ад вады ці слізі – быць аслізлым, аслібелым. Вось як!
► Шукаем далей і знаходзім вось такую беларускую лаянку:
“Халера ты 30-га году!”
Аказваецца, лаянка гэтая - пра эпідэмію халеры 183