Які «аксель» рыхтуе надвор’е ()
Віцебскую вобласць чакаюць моцныя маразы. Да нас ідзе палярны цыклон «Аксель», які прынясе снег, мяцеліцу і парывісты вецер да 20 метраў у секунду. Сіноптыкі аб’явілі штармавое папярэджанне, а ў выхадныя віцяблян чакаюць сапраўдныя студзеньскія маразы. Ужо ў чацвер тэмпература панізіцца да мінус 12 градусаў, а ў пятніцу ноччу слупкі тэрмометраў пакажуць мінус 27.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017