СІМВАЛ ВЕРЫ 27 (107)

1 жніўня 2013 года адзначылася 70-годдзе мучаніцкай смерці навагрудскіх сясцёр назарэтанак, а 4 верасня адбыўся літургічны ўспамін благаслаўлёнай с. Марыі Стэлы Мардасевіч і 10-ці яе паплечніц, якія аддалі свае жыцці за жыцці звыш ста мужчынаў - айцоў сямей і кс. Аляксандра Зянкевіча. З гэтай нагоды ў праграме пойдзе размова пра дзейнасць назарэтанак (Кангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта), якія праз заступніцтва благаслаўлёных мучаніц, доўжыцца на нашай зямлі ўжо штам гадоў.
Back to Top