гурт PAWA feat Ілля Сільчукоў, Вольга Вашкевіч
Аўтарскі пераклад: Віталь Воранаў
Я свабодны
Пераклаў Віталь Воранаў
Неба, поўня, нібы ў сне, неба кроплямі ліе,
Дождж пранізвае мяне,
Ды болю больш няма.
Як каметы жоўты хвост
Наш гарыць апошні мост,
У прадонне лёт з нябёс.
Свабодным стану я, ад зла і ад дабра,
Мая душа лязом памечана нажа.
Мог бы я з табою быць,
Змог бы я пра ўсё забыць,
Змог бы я цябе любіць,
Ды гэта ўсё гульня.
Вецер вые за спіной
Я забуду голас твой
Аб любові той зямной,
Што спапяляла нас.
І я вар’яцеў,
У маёй душы няма больш
Месца для цябе.
Я свабодны быццам у набёсах птах,
Я свабодны, я забыў, што значыць страх.
Я свабодны, з дзікім ветрам нараўне,
Я свабодны, і наяве, і ў сне.
Неба, поўня, нібы ў сне, ясным жарам неба б’е,
Жар пранізвае мяне
І я свабодны зноў.
Я свабодны ад маны,
Ад кахання і хлусні,
Прадказанняў долі і
Ад гэтых ланцугоў, ад добрых і ад злых.
У маёй душы няма больш
Месца для дваіх.
Я свабодны быццам у нябёсах птах,
Я свабодны, я забыў, што значыць страх.
Я свабодны, з дзікім ветрам нараўне,
Я свабодны, і наяве, і ў сне.