Видео от Сергея Коваленко

Вось мая зямля пад нагой бяжыць. Вось мая зямля ў снягох ляжыць, Закаваная лютым холадам, Падуладная чужым волатам. Вось мая зямля запаветная, Занядбаная, непрыкметная. Хоць багатая на малiтвы, А крывёю шчодра палiтая. А сыны яе незлiчоныя, Бесклапотныя, нехрышчоныя, Не турбуюцца, не хвалююцца, Толькi пiць ды спаць не лянуюцца. Як пачнеш сьпяваць - не абудзяцца. Як пачнеш крычаць - не дачуюцца. А спытаеш пiць - не дадуць вады, А захочаш бегчы - няма куды. Я iду наперад па ўзбочыне. Я пяю свае песьнi змрочныя, А зямля мая пад нагой бяжыць, А зямля мая ў снягох ляжыць.
Back to Top