Маладым салдатам вясновага прызыву ВЧ 5524 уручылі зброю ()
Маладыя воіны, якія некалькі дзён таму прынялі прысягу на вернасць беларускаму народу, прынялі з рук сваіх камандзіраў баявыя аўтаматы Калашнікава. Ва ўрачыстым традыцыйным рытуале ўдзельнічаюць 60 навабранцаў. На столькі абаронцаў папоўнілася брыгада. Салдаты прайшлі курс маладога байца, падчас якога вывучалі ваенную справу, асвойвалі зброю і гартавалі характар.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017