Адарвірог - Адмаразуля

Адарвірог - Адмаразуля (Сінгл, 2020) Пачвары ў лесе танчылі, вадзілі карагод Каляды сустракалі, ды хутка новы год Ракой лілася брага, дуда вяла ў пляс А што далей адбылася - пра гэта будзе сказ Надумалі пачварыны наведацца ў вёску Каб там гуляць-калядаваць ды адцягнуцца жорстка Ляшак крычыць, узняўшысь з ложа, разміная косці “Чаго сядзім, бо, на пячы? Хадземце барагозіць!“ Ішлі яны па лесе да вёскі доўгі шлях Часова ледзь трымаючысь ад брагі на нагах
Back to Top