Дэпутаты Незалежнасці. Дакументальны фільм пра абвяшчэнне Незалежнасці Беларусі 25 жніўня 1991 года
Прэм’ера дакументальнага фільма «Дэпутаты Незалежнасці». Роўна 30 гадоў таму Беларусь стала незалежнай ад СССР. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне аб наданні Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закона. У 20 гадзін 8 хвілін Беларусь здабыла Незалежнасць.
У фільме дэпутаты «Cесіі Незалежнасці» дзеляцца ўспамінамі пра падзеі 30-гадовай даўніны і расказваюць, як беларусы змагаліся за суверэнітэт.
У інтэрв’ю паўдзельнічалі Сяргей Антончык, Алег Трусаў, Лявон Баршчэўскі і Лявонцій Зданевіч, дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусь 1990—1995 гадоў.
Дэпутаты згадваюць, якія перашкоды былі на шляху да волі. Хто быў «за», а хто «супраць» незалежнай Беларусі. Чаго каштавала перамога і як усё ж такі ўдалося перамагчы.
Успаміны людзей, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў стварэнні незалежнай Беларусі, натхняюць.
Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіску можна тут:
Падрабязней пра кампанію «Годна»: https://hodna.b
26 views
13
4
4 months ago 00:23:55 1
«Лукашэнку амаль знішчылі!» Тры падзеі, якія перавярнулі лёс Беларусі. Новы крызіс — наперадзе!