ПРОСТА І СЫТНА - фасоля па-радзівілаўску з каўбасамі. Рэцэпты “Будзьма!“
💌 Падтрымаць новыя рэцэпты:
Радзівілы харчаваліся не толькі выкшталцонымі стравамі, а і любілі простыя і не менш смачныя. Пакаштуйце і вы!
💢 Фасоля патрапіла ў Еўропу ў XVI ст., і яе спачатку ўспрымалі як дэкаратыўную расліну. Але час мінаў, і ў XVIІІ ст. яе пачалі есці як заможныя людзі, так і сяляне. Радзівілы ж былі вялікімі ласунамі, таму не маглі не заўважыць такую незвычайную культуру.
☝️Фасолю, згодна некаторым гісторыкам, вырошчвалі яшчэ ў антычных Грэцыі і Рыме. На нашых землях у XVIІІ ст. яшчэ веяў дух «сармацтва» - шляхецкай ідэалогіі, якая дамінавала ў Рэчы Паспалітай у XVI-XIX стст. Сарматызм узводзіў шляхту да старажытных сарматаў, якія па поглядах таго часу лічыліся качавым народам на землях Грэцыі і Рыму.
Пра фасалю нават узгадвалі у сваіх працах старажытнагрэцкія пісьменнікі Тэафраст і Дыяскарыд. Яны апісвалі фасолю пад найменнем «фасеопус», а менавіта так і гучыць яе сучасны лацінскі назоў.
📌 Гатуем на 4 порцыі:
фасоля 300 г
сушаныя грыбы (любыя) 30 г
1 шклянка грыбнога ўзвару
чарнасліў 80 г
каўбаса вэнджаная 200 г
1-2 цыбуліны
2 ст. лыжкі таматнай пасты
соль і прынады (перац, каляндра) па смаку
📍Фасолю папярэдне замачыць на 4 гадзіны альбо на ноч у халоднай вадзе.
Музыка: Стары Ольса @StaryOlsa
#будзьмабеларусамі #беларускаякухня #гатуемзбудзьма
👉БОЛЬШ РЭЦЭПТАЎ:
БУДЗЬМА РАЗАМ:
Сайт
Telegram
Facebook
Instagram
TikTok @budzma_razam
Twitter
VK
Данаты