Доўгія, доўгія вакацыі (Les grandes Grandes Vacances) па-беларуску – 01 Трэйлер першай серыі

Падтрымай выхад новых мультфільмаў праз краўдфандынг - Серыя 1 Эрнэст і Калет прыязджаюць з Парыжа на вакацыі да сваіх бабы з дзедам. Там іх заспявае пачатак Другой сусветнай вайны. Бацька ідзе добраахвотнікам у войска, хворая маці эвакуюецца на лячэнне за мяжу, а дзеці застаюцца ўсю вайну ў вёсцы. Два галоўныя героі — Эрнэст і Калет — прыехалі з Парыжа на вакацыі і мусілі застацца ў сельскай мясцовасці на ўсю вайну. Яны ствараюць групу сяброў пад назвай «Рабінзоны», якія сустракаюцца ў лесе і спрабуюць дапамагчы «Супраціўленню». Выдатны мультсерыял пра жыццё акупаванай вёскі ў часе Другой сусветнай вайны ў Нармандыі, створаны паводле расказаў дзяцей — сведак і носьбітаў тых страшных падзей. У гэтым шоу прысутнічаюць вялікія прыгоды, небяспека, сумныя гісторыі... Кожны эпізод суправаджаецца кароткім праўдзівым аповедам тых, хто жыў у тыя часы. Па-беларуску агучана студыяй Плэйліст з усімі серыямі Доўгіх, доўгіх вакацый на беларускай мове тут: https://ww
Back to Top