Чорны чалавек Уладзіміра Дубоўкі – містычны дэтэктыў / Лабірынты #1
ДАСЛЕДНІЦКІМ ДЭТЭКТЫВАМ, ПРЫСВЕЧАНЫМ АЎТАРУ ХРЭСТАМАТЫЙНАГА ВЕРША «О, БЕЛАРУСЬ, МАЯ ШЫПШЫНА…», МЫ РАСПАЧЫНАЕМ ЦЫКЛ ГІСТАРЫЧНЫХ ФІЛЬМАЎ «ЛАБІРЫНТЫ» НА «БЕЛСАЦЕ».
Класік беларускай літаратуры Уладзімір Дубоўка праславіўся яшчэ і першым беларускім антысталінскім вершам «За ўсе краі, за ўсе народы свету…». За яго адпакутаваў 30 год у высылцы і лагерах.
У «Лабірынтах» мы раскажам пра паэта і яго загадкавы апошні верш-праклён… Каму з калегаў-пісьменнікаў, творы якіх усе мы ўсе вывучалі ў школе, ён адрасаваў «з труны» радкі: «Ды захлынешся ў рэшце рэшт сваёю славаю крывавай»?
Гэта – першая частка серыялу «Лабірынты» пра таямніцы класікаў беларускай літаратуры і грамадскіх дзеячаў пачатку ХХ ст.