Беларус, які ваюе на Данбасе. Новы фільм Антося Цялежнікава

Герой фільму нарадзіўся ва ўсходняй Беларусі. Ён быў на Майдане, а цяпер бярэ ўдзел у баявых дзеяннях недалёка ад Данецку. Беларус змагаецца ў шэрагах добраахвотніцкага корпусу «Правы сектар» – вайсковай адзінкі, якою расейская прапаганда пужае сваіх суграмадзянаў. Галоўны герой рызыкуе сваім жыццём дзеля вольнай і непадзельнай Украіны, бо верыць, што ад гэтага будзе залежаць лёс і ягонай айчыны – Беларусі.
Back to Top