ПЕСНЯРЫ – “Калыханка“ (караоке) | PIEŚNIARY – “Kałychanka“ (karaoke in Belarusian)
слухай ды трэніруйся тут: [неўзабаве тут з’явіцца спасылка]
сл. Леаніда Пранчака, муз. Дзмітрыя Яўтуховіча
Баю-баю, люлі- люлі –
Гэта песенька матулі.
Закрывайце, дзеткі, вочы,
Добрай ночы, добрай ночы.
Спіць над лесам аблачынка,
Засынай, мая дзяўчынка,
Добрай ночы, добрай ночы,
Засынай, мой любы хлопчык.
Дзед Баюн не спачывае –
Калыханку дзеткам бае.
Засынайце, калі ласка,
Вам прысніцца ўночы казка.
Baju-baju, luli- luli –
Heta piesieńka matuli.
Zakryvajcie, dzietki, vočy,
Dobraj nočy, dobraj nočy.
Śp