⚡️ Зварот Віталя Гуркова да грамадства з-за пагрозы вайны.

Шматразовы чэмпіён свету по муай-тай, заслужаны майстар спорту Віталь Гуркоў звярнуўся да грамадства з-за пагрозы вайны. 🗣Вітаю вас! Мяне завуць Віталь Гуркоў, я беларус, у мінулым прафесійны баец. У 2020 годзе вымушана пераехаў з Менску ў Київ. 🗣За гады спартовай кар’еры сустрэў шмат годных людзей і ў Беларусі, і ва Ўкраіне, і ў Расеі. На рынгу мы змагаліся, але ў жыцці часта заставаліся сябрамі. Менавіта таму мяне непакоіць тое, што сёння адбываецца ў нашых краінах. 🗣Мая радзіма Беларусь перажывае адначасова трывожныя і гістарычныя часы. У турмах тысячы маіх землякоў, сотні тысяч чалавек выехалі з краіны, народ у прамым сэнсе гэтага слова гвалцяць. За незалежнасць даводзіцца плаціць высокую цану, і незалежнасць пад пагрозай. 🗣Але дзейны ў Беларусі палітычны рэжым у дадатак да ўсяго можа развязаць вайну з Украінай, бо для яго гэта стратэгічны шанц даўжэй утрымліваць уладу. 🗣Палітычныя тыраны, для якіх чалавечае жыццё нічога не вартае, гатовыя кінуць пад кулі і расейцаў, і маладых беларускіх хлопцаў.
Back to Top